Каб мова родная гучала

25.03.2024

Нашым хлопчыкам і дзяўчынкам, праз гульню "Кірмаш", давялося адчуць сябе сапраўднымі гандлярамі і пакупнікамі. Выхаванцам было вельмі цікава пазнаёміцца з беларускімі народнымі традыцыямі. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская музыка і родная мова. А таксама дзеці з задавальненнем глядзелі драматызацыю беларузкай казкі "Коцік, пеўнік і ліса".