Вытокі беларускай мовы

Весела гуляем - мову вывучаем!

Далучайцеся да гульні! Вывучайце родную мову з інтарэсам!

   ГУЛЬНІ ТУТ

свернуть

Беларускія творы дзецям

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

ПАРАДЫ БАЦЬКАМ

Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней.Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць  мэтанакіраванае навучанне дзяцей  беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці. 

Прапануем вам матэрыял,

які можна выкарыстоўваць для заняткаў з дзецьмі дома

 

Гульні і практыкаванні па тэме "Жывёлы"

Гульні і практыкаванні па тэмах "Зіма", "Зімовыя забавы"

Гульні і практыкаванні па тэме "Восень"

Гульні і практыкаванні па тэме "Адзенне. Абутак. Галаўныя ўборы"

Гульні і практыкаванні па тэме "Наша цела. Прадметы гігіены"

 

па матэрыялах https://sad-naroch.schools.by

свернуть

Смак роднай мовы

Як пачаць размаўляць па-беларуску ?

Як пачаць размаўляць па-беларуску?

Простыя парады:


1. Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не вырашаюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:

А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?

В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – Вы маеце шанс стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.

Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас

Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.

5. Наведвайце беларускія імпрэзы

Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Набярыцеся цярпення

Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

movananova.by

свернуть

«Чытанка для дзіцячага садка» на смартфонах

У «Краіне казак» з'явілася «Чытанка для дзіцячага садка» . Больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў цяпер на мабільных прыладах!

Спампаваць праграму бясплатна можна тут https://play.google.com/store/apps/details?id=org.alex73.android.dzietkam

свернуть

Карысна бацькам - цікава дзецям. Сайты з беларускімі творамі і праектамі

Чытайце  дзецям на беларускай мове, глядзіце відэа, абмяркоўвайце.

А мы вам у гэтым дапапожам. 

Изображение    Праект "Народныя казкі для дзетак"
   Изображение   Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак

  

свернуть

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА

Часопіс "Вясёлка"

http://www.veselka.by/

 

Чытанка-маляванка “Буся”

http://www.veselka.by/?cat=37 

Навінкі ў кнігарнях:

Сяржук Вітушка: Дзінь-дзілінь. Пара гуляць у казкі

    Кніга выйшла ў выдавецтве Зміцера Коласа, у 2011 годзе. 
114 каляровых, прыгожа ілюстраваных старонак пад цвёрдай вокладкай.
     Гэта казкі для дзетак і дарослых. Паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры аўтар прапаноўвае свае версіі казак. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі. 

    Кніга стала вынікам салідарнасці прыхільнікаў і чытачоў, якія супольна сабралі грошы, неабходныя для выдання кнігі. Легендарны лідэр колішніх “Талакі” і "Майстроўні" кажа, што ягоную кнігу выдавалі таксама талакою. Да друку кнігу рыхтавалі рэдактары, ілюстратары, карэктары таксама рыхтавалі па-сяброўску, без аплаты.

    Рэдагаваў кнігу Сяргей Дубавец, які для гэтага рэгулярна наведваў Вітушку ў лякарні, і некалькі месяцаў даводзілася выкройваць час паміж медычнымі працэдурамі. 
Малюнкі для кнігі зрабіў Міхал Анемпадыстаў. 
Карэктуру вычытала сястра Сяргея – Ларыса Сагановіч.  

- Насамрэч гэта ніякія не казкі-прыдумкі. Гэта чыстая праўда. Я доўгі час жыў ды працаваў у Вільні і Менску з ваколіцамі. І ўсе апісаныя мной імёны, адрасы, рэчы і падзеі адпавядаюць рэальнасці. Так што смела бярыце гэтую кнігу як інструкцыю і рушце ў сапраўднае падарожжа, - кажа Сяржук Вітушка. 
    «Дзінь-дзілінь» па выніках 2011 году выйшла на 7 месца ў рэйтынгу па кольскасці прададзеных асобнікаў у кнігарні "логвінаЎ". 
    «Дзінь-дзілінь» увайшла ў залатую дзясятку кніг 2011 году  і заняла першае месца ў намінацыі "Дзіцячая літаратура".

Крынічка Буль-Буль

  Анатоль Жук, Віялета Богдан, Уладзімір Васькоў. "Крынічка Буль-Буль" (казкі). Уклад. А.С.Масла. 
Ілюстрацыі Сафіі Піскун, Аксаны Аракчэевай, Лізаветы Пастушэнка. 
Мінск, "Мастацкая літаратура", 2010. - 67 с., ілюстрацыі. 
Кошт: у кнігарні выдавецтва 9950 руб. 
       Як і ўсе кнігі серыі "Беларуская аўтарская казка", выданне змяшчае творы розных аўтараў. 
       Для самых маленькіх - "Зубная казка", "Лёцік" і "Сандалікі" Віялеты Богдан. Проста і даходліва, як мама свайму дзіцяці, аўтарка распавядае малым чытачам, чаму трэба чысціць зубкі, слухацца маму з татам, ашчадна ставіцца да рэчаў... Адметнасць: арыгінальныя сюжэты, лёгкі стыль. 
      Далей па ўзросце - казкі Анатоля Жука: "Крынічка Буль-Буль", "Вятрак-вандроўнік", "Заечы дамок і заечая капустка", "Прыгажуня", "Зорачка". Калі акрэсліць каротка - гэта алегарычныя творы пра агульначалавечыя каштоўнасці. Адметнасць: філасафічнасць і павучальнасць. 
      Для старэйшых дзяцей (і для дарослых таксама!) - "Дахавік Казік" Уладзіміра Васькова. Казачныя героі - дахавікі Казік і Юзік - жывуць... так і хочацца сказаць "у Менску" Сьмешка у сучасным горадзе і займаюцца звыклымі рэчамі: чытаюць газеты і стэлефаноўваюцца праз мабільнік, уладкоўваюцца на працу, каб зарабіць грошай і набыць тэлевізар... Адметнасць: добры гумар і пазнавальныя сітуацыі.

Сонечны кошык

Мікола Чарняўскі. "Сонечны кошык" : вершы, казкі, прымаўлянкі-забаўлянкі, скорагаворкі, лічылкі, загадкі : для малодшага школьнага ўзросту. Мінск, "Мастацкая літаратура", 2009. - 174 с. Цвёрдая вокладка, ілюстрацыі на кожнай старонцы. 
Мастакі Надзея Барай, Алена Карповіч. 
       Тэматычна новая кніга вядомага паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі М. Чарняўскага вельмі разнастайная. У ёй чытачы сустрэнуцца з вясёлымі і сур'ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі - героямі гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзівосным свеце казак. 
Шмат займальнага і незвычайнага чакае іх таксама ў раздзелах, дзе змешчаны прымаўлянкі-забаўлянкі, скорагаворкі, загадкі, лічылкі.

 

Прыгоды Віруса Шкодзі


          А. Бутэвіч. "Прыгоды Віруса Шкодзі" : незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп'ютары : для малодшага школьнага ўзросту. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. - 62 с., мяккая вокладка. 
Маст. Наталля Кійко. 
       Чарговая кніга серыі "Казкі ХХІ стагоддзя" адрасавана малодшым школьнікам, якія пачынаюць асвойваць бязмежную інтэрнэт-прастору. 
       Карыстальнікам камп'ютараў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп'ютарнымі вірусамі. Пра аднаго з іх і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. 
       Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага - а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых.

Казкі беларускія http://kazki.by

Прыказкі, конкурсы, сцэнарыі, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак

 

свернуть

БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

БЕЛАРУСКІ  ФАЛЬКЛОР  ДЛЯ  ДЗЯЦЕЙ

       Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні.  Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў(кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды беларусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.  Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай.

    Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх ўспрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.  

      Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

КАЛЫХАНКІ – асноўная задача –супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё – гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ – суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

ПЕСНІ – адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя ўяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі (прыпевы гой-гой-гой! Люлі-люлі)

ЗАКЛІЧКІ – гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з’явам, адухаўленне прыроды.

ДРАЖНІЛКІ – лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывел, дакладна перадаюць пэўную рысу характару.

ЛІЧЫЛКІ – прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.

ГУЛЬНІ – прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, з навакольнай прыродай; многія гульні заснаваны на перайманні рухаў, дзеянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору – лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

КАЗКІ – універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццевы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікнене і цікава, гледзячы у вочы дзецям.

ЗАГАДКІ – у сціслай і дакладнай форме падводзілі вынікі назіранняў за цэлымі групамі жыццевых з’яў, жывел, птушак, вызнаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.

ПРЫКАЗКІ – трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з’яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.

ПРЫМАЎКІ – характарызуецца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваецца найчасцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце.

Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа.

свернуть

ВУЧЫЦЕ ДЗЯЦЕЙ АДГАДВАЦЬ ЗАГАДКІ

ВУЧЫЦЕ  ДЗЯЦЕЙ  АДГАДВАЦЬ  ЗАГАДКІ

     Загадка, як любая задача ці пытанне, патрабуе разважання, мабілізацыі ведаш для рашэння праблемы, гэта значыць, развівае ў дзіцяці здагадлівасць і кемлівасць. Таму загадку можна выкарыстоўваць для стварэння праблемных сітуацый у розных формах адукацыйнай работы з дзецьмі. Каб навучыць дзіця правільна і самастойна рашаць задачы на кемлівасць, знаходзіць недарэчнасці, адгадваць загадкі, трэба спачатку навучыць яго пільна, уважліва назіраць за прадметамі, з’явамі навакольнага жыцця, параўноўваць, супастаўляць, расчляняць, вызначаць патрэбныя бакі, аб’ядноўваць, сінтэзаваць знойдзенае.

      Адгадванне загадак, па-першае, развівае дасціпнасць, кемлівасць, хуткасць рэакцыі, разумовую актыўнасць, звычку больш глыбока і шматбакова асэнсоўваць свет, што вельмі неабходна дзецям з тымі або іншымі недахопамі развіцця як псіхічнага, так і разумовага. Прадметнасць, канкрэтнасць, накіраванасць заданняў на дэталі  жыцця станоўча (у дыдактычным плане) уздзейнічаюць на дзіцячы розум, таму што гэтыя заданні накіраваны на развіццё назіральнасці, увагі, цікаўнасці, маюць пазнавальны змест.

    Па-другое, адгадванне загадак і падобных да іх заданняў спрыяе актыўнаму развіццю маўлення: пашырае слоўнік, дазваляе ўбачыць шматзначнасць слоў, іх пераносны сэнс.

       Такім чынам, загадкі, нягледзячы на іх малую форму, валодаюць шматлікімі каштоўнымі якасцямі, неабходнымі ў адукацыйнай і выхаваўчай працы. Але для паўнацэннага іх выкарыстання трэба ведаць прынцыпы адбору загадак да задач і паслядоўнасць працы з імі.

                         ПРЫНЦЫПЫ  АДБОРУ  ЗАГАДАК

  1. Суадносіць тэматыку загадкі ці задачы з жыццёвым вопытам дзяцей, з выхавальнымі адукацыйнымі задачамі (даступнасць загадкі).
  2. Поўная і канкрэтная характарыстыка прадмета ці з’явы, якія апісваюцца ў загадцы.
  3. Даступнасць мовы і ступені складанасці мастацкага вобраза загадкі для дзіцяці.
  4. Адпаведнацсь разумовым, моўным, узроставым магчымасцям дзіцяці таго тыпу лагічнай задачы і характару мысліцельнай аперацыі, на якой заснавана яе вырашэнне.

             ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ПРАЦЫ З ЗАГАДКАМІ

  1. Трэба дапамагчы дзіцяці вызначыць усе якасці невядоіага аб’екта (правесці аналіз).
  2. Дапамагчы супаставіць і аб’яднаць гэтыя якасці, вызначыць магчымыя паміж імі сувязі (зрабіць сінтэз).
  3. Дапамагчы на падставе суаднесеных якасцей і вызначаных сувязей зрабіць вывад (адгадаць загадку).
  4. Засваенне дзецьмі прапанаванай схемы і самастойныя дзеянні па ёй у час адгадвання загадак.
свернуть

НАШЫ БЕЛАРУСКIЯ ПIСЬМЕННIКI

СЛАВУТЫЯ  СЫНЫ  БЕЛАРУСІ:

ЯНКА КУПАЛА

Изображение

ЯКУБ КОЛАС

Изображение

        У 2017 г. па ўсей Беларусі ўрачыста адзначалася  135-годдзе з дня нараджэння вялікіх песняроў  - Янкі Купалы і Якуба Коласа – класікаў беларускай літаратуры. Песняр – так кажуць пра народнага паэта, вершы якога пакладзены на музыку, увасабляюцца песнямі. Янка Купала і Якуб Колас сталі сапраўды песнярамі і майстрамі беларускага слова.   Яны пісалі пра прыгажосць беларускіх краявідаў, любоў да роднай старонкі, да роднай мовы, паказалі нам, якая прыгожая наша Беларусь  ў розныя поры года.  Напэўна ўсе ведаюць такія словы:

                                                   Мой родны кут,

                                                  Як ты мне мілы…

                                                   Забыць цябе

                                                   Не маю сілы!

     Янка Купала і Якуб Колас вельмі любілі дзяцей, напісалі для іх шмат вершаў. Многія вершы мы памятаем з дзяцінства:

                                   Мой мілы таварыш,  мой лётчык

                                   Вазьмі ты з сабою мяне!

                                   Я – ведай – вялікі ўжо хлопчык

                                   І ўмею ўжо лётаць у сне.

     Нашы дзеці знаёмяцца з творчасцю вялікіх паэтаў ужо ў дзіцячым садзе . У вучэбнай праграме  вызначаны пералік вершаў для азнаямлення дзяцей дашкольнага ўзросту. На занятках па развіцці маўлення і беларускай мовы дзеці слухаюць і завучваюць вершы, расказваюць на святах і ранішніках.

свернуть